Нямеччына падтрымала ўдары саюзнікаў па аб’ектах у Сірыі

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што ўхваляе ракетныя ўдары па Сірыі, якія ў ноч на суботу, 14 красавіка, нанеслі ЗША, Вялікабрытанія і Францыя, піша «Радыё Свабода».
Здымак Reuters

Здымак Reuters



«Ваенная аперацыя была неабходным і дарэчным крокам для таго, каб захаваць эфэктыўнасць міжнароднага байкоту хімічнай зброі і перасцерагчы сірыйскі рэжым ад новых парушэнняў», — цытуе словы канцлера «Нямецкая хваля».

Меркель адзначыла, што ўдары былі нанесеныя, каб «абмежаваць магчымасці сірыйскага рэжыму па ўжыванні хімічнай зброі».

«Мы падтрымліваем рашэнне нашых амерыканскіх, брытанскіх і францускіх саюзнікаў, якія, быўшы сталымі чальцамі Рады бясьпекі ААН, такім чынам бяруць на сябе адказнасць», — працягнула Меркель.

«Нямеччына будзе рашуча падтрымліваць усе дыпламатычныя крокі ў гэтым кірунку», — запэўніла канцлер. Раней яна заяўляла, што Нямеччына не будзе ўдзельнічаць у магчымым ваенным удары па Сірыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць