Нобель — за «біялагічны гадзіннік»

Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне ў гэтым годзе прысудзілі за «біялагічны гадзіннік».

У Стакгольме абвясцілі імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Узнагароду атрымалі навукоўцы з ЗША Джэфры Хол, Майкл Росбаш і Майкл Янг за «адкрыццё малекулярных механізмаў, якія кантралююць цыркадныя рытмы». 

Цыркадныя рытмы — цыклічныя ваганні інтэнсіўнасці розных біялагічных працэсаў, звязаных са зменай дня і ночы. Механізмы кіравання цыркаднымі рытмамі вядомыя як «біялагічны гадзінік».  

Навукоўца, абвясціў Нобелеўскі камітэт, здолелі ізаляваць ў дразафіл ген, які кантралюе нармальны штодзённы біялагічны рытм, і вылучыць бялок, канцэнтрацыя якога вагаецца ў залежнасці ад часу сутак. 

Яны «здолелі зазірнуць унутр нашага біялагічнага гадзініка і растлумачыць яго ўнутраную працу», гаворыцца ў прэс-рэлізе Нобелеўскага камітэта. 

Прэмія па медыцыне і біялогіі адкрывае «Нобелеўскую тыдзень». У аўторак, 3 кастрычніка, стануць вядомыя імёны лаўрэатаў прэміі па фізіцы, на наступны дзень — па хіміі. 5 кастрычніка абвясцяць імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры, а 6 кастрычніка — лаўрэата прэміі міру. Імёны ўладальнікаў прэмій ва ўсіх намінацыях, акрамя прэміі міру, абвяшчаюць у Стакгольме. Лаўрэата прэміі міру называюць у Осла.

Памер прэміі ў кожнай з намінацый у 2017 годзе складае 9 мільёнаў шведскіх крон, або больш за 1,1 мільёна долараў.

 Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!