Нобелеўскую прэмію па эканоміцы далі за эканоміку працы і аналіз прычынна-выніковых сувязяў

У Стакгольме абвясцілі імёны лаўрэатаў прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля, заснаванай дзяржбанкам Швецыі.

У 2021 годзе ўзнагароду атрымалі Дэвід Кард, Джошуа Ангрыст і Хідо Імбенс. Палову прэміі атрымае Кард, другую палову падзеляць паміж сабой Ангрыст і Імбенс.

Ангрысту і Імбенсу прэмія прысуджана з фармулёўкай «за метадалагічны ўклад у аналіз прычынна-выніковых сувязяў», а Карду прэмію ўручылі за «эмпірычны ўклад у эканоміку працы».

Абвяшчэнне лаўрэатаў па эканоміцы закрыла Нобелеўскі тыдзень. Уручэнне ўзнагароды адбудзецца 10 снежня, у дзень смерці Альфрэда Нобеля. Звычайна Нобелеўскіх лаўрэатаў асабіста віншуе кароль Швецыі ў Стакгольме (акрамя ўладальнікаў прэміі міру, якіх ушаноўваюць у Осла). Аднак з-за пандэміі каронавіруса ўрачыстай цырымоніі і вячэры ў 2021 годзе, як і год таму, не будзе. Узнагароджанне лаўрэатаў пройдзе ў анлайн-фармаце.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: