Нобелеўскую прэмію па фізіцы далі за раскрыццё «самых цёмных сакрэтаў Сусвету»

Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 2020 год прысудзілі тром навукоўцам — Роджэру Пенроўзу (Вялікабрытанія), Райнхарду Генцэлю і Андрэа Гез (абодва ЗША). Брытанец атрымае палову прэміі за адкрыццё, што «ўтварэнне чорных дзюр служыць надзейным пацвярджэннем агульнай тэорыі адноснасці», а Генцель і Гез — за «адкрыццё супермасіўнага кампактнага аб'екта ў цэнтры галактыкі». Кажучы пра важнасць работ навукоўцаў, прадстаўнік Шведскай акадэміі заявіў, што прэмія прысуджаецца за «раскрыццё самых цёмных сакрэтаў Сусвету».
TT News Agency / Fredrik Sandberg via Reuters

TT News Agency / Fredrik Sandberg via Reuters

У паведамленні Нобелеўскага камітэта гаворыцца пра «самы цёмны сакрэт Млечнага Шляху», у цэнтры якога, як даказалі дзве групы астраномаў на чале з Генцэлем і Гез, знаходзіцца нябачны і надзвычай цяжкі аб'ект, які кіруе арбітамі зорак у цэнтры нашай галактыкі. Адзіным магчымым тлумачэннем прыроды гэтага аб'екта лічыцца тое, што гаворка ідзе пра чорную дзірку масай некалькі мільёнаў сонцаў.

Яшчэ ў 1965 годзе Пенроўз разлічыў, што чорныя дзіркі сапраўды могуць утварацца ў працэсе гравітацыйнага калапсу вялікіх зорак. Гэтая праца да гэтага часу лічыцца самым важным укладам у агульную тэорыю адноснасці з часоў Альберта Эйнштэйна.

Памер Нобелеўскай прэміі ў 2020 годзе павялічаны на 1 млн шведскіх крон, да 10 млн (1,12 млн долараў).

У мінулым годзе лаўрэатамі прэміі Нобеля па фізіцы сталі швейцарцы Мішэль Маёр і Дыдзье Кело, падзялілі палову ўзнагароды «за адкрыццё экзапланеты на арбіце сонцападобнай зоркі», а таксама амерыканец Джым Піблс, які атрымаў другую палову Нобелеўскай прэміі «за тэарэтычныя даследаванні ў фізічнай касмалогіі».

Нобелеўскую прэмію па фізіцы ўручаюць з 1901-га штогод, за выключэннем 1916, 1931, 1934 і 1940-1942 гадоў. За гэты час яе лаўрэатамі сталі больш за 210 чалавек (колькасць навукоўцаў, якія атрымліваюць узнагароду, часцяком большая за аднаго). Толькі тройчы прэмію атрымлівалі жанчыны: Марыя Кюры ў 1903 годзе (сумесна з мужам П'ерам Кюры і калегам Анры Бекерэлем), Марыя Геперт-Майер у 1963-м (сумесна з немцам Гансам Енсенам і амерыканцам Юджынам Вігнерам) і Дона Стрыкленд у 2018 годзе. Больш за ўсё лаўрэатаў сярод навукоўцаў з ЗША (94 чалавекі). Расійскія і савецкія дзеячы навукі станавіліся лаўрэатамі прэміі 13 разоў.

rbc.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: