Нобелеўскую прэмію па фізіцы прысудзілі за прарыў у галіне лазераў

Нобелеўскую прэмію па фізіцы 2018 прысудзілі навукоўцам Артуру Ашкіну, Жэрару Муру і Доні Стрыкленд за даследаванні ў галіне лазераў.
The Nobel Prize / twitter.com

The Nobel Prize / twitter.com

У камітэце адзначылі, што аптычныя пінцэты, якія распрацаваў Ашкін, могуць захопліваць часціцы, атамы і малекулы з дапамогай лазернага прамяня. Гэта можа выкарыстоўвацца для даследавання вірусаў, бактэрый і іншых клетак, не пашкоджваючы іх. Таксама створаны новыя магчымасці для назірання і кантролю за механізмам жыцця.

"Навуковая фантастыка стала рэальнасцю. Аптычныя пінцэты дазваляюць назіраць, выразаць і цягнуць з дапамогай святла. У многіх лабараторыях лазерныя пінцэты выкарыстоўваюцца для вывучэння біялагічных працэсаў, такіх як бялкі, малекулярныя рухавікі, ДНК або ўнутранае жыццё клетак", — гаворыцца ў паведамленні.

Сцен і Стрыкленд выявілі шлях да найкароткіх і інтэнсіўных лазерных імпульсаў. Распрацаваная імі методыка адкрыла новыя напрамкі даследаванняў і прывяла да шырокага прамысловага і медыцынскага прымянення.

Стрыкленд стала толькі трэцяй жанчынай у гісторыі гэтай узнагароды, адзначае bbc.com. Папярэдні раз жанчына атрымлівала Нобель па фізіцы 55 гадоў таму.

Навукоўцы падзеляць паміж сабой грашовы прыз, які складае 9 млн шведскіх крон (крыху больш за 1 млн долараў).



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: