Нобеля па медыцыне атрымаў японскі біёлаг Ёcіноры Асумі

Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі стаў японец Ёcіноры Асумі, паведамляецца на сайце Нобелеўскага камітэта.

Навуковец за свае адкрыцці атрымае 8 мільёнаў шведскіх крон (каля 933 тысяч долараў). Фота REUTERS


Прэмію яму ўручылі за даследаванні механізмаў аўтафагіі — так называецца працэс "самаз’ядання" клетак. Асумі — малекулярны біёлаг і працуе ў Такійскім тэхналагічным інстытуце.

У заяве Каралінскага інстытута, які прысуджае Нобелеўскую прэмію ў галіне медыцыны, гаворыцца, што адкрыцці Ёcіноры Асумі заклалі "новую парадыгму" ў разуменні таго, як клетка перапрацоўвае ўласныя кампаненты.

У Нобелеўскім камітэце адзначылі, што працы навукоўца дапамаглі вывучыць мноства працэсаў, якія адбываюцца ў чалавечым арганізме, напрыклад, мутацыю клетак або інфекцыі, якія могуць прывесці да хваробы Паркінсана, дыябету, раку і іншых захворванняў.

Эксперыменты, за якія Ёcіноры Асумі атрымаў прэмію, ён праводзіў у 1990-я гады. Канцэпцыя аўтафагіі была вядомая да яго даследаванняў, але менавіта ён паказаў усю яе важнасць.

Ёcіноры Асумі нарадзіўся ў 1945 годзе ў японскім горадзе Фукуока. Ён стаў 107-м лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны, якую ўпершыню ўручылі ў 1905 годзе.

У мінулым годзе яе атрымалі трое навукоўцаў, якія распрацавалі лячэнне ад малярыі і трапічных хвароб.

Штогод першымі абвяшчаюць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і псіхалогіі. У аўторак абвесцяць, хто атрымае Нобелеўскую прэмію ў галіне фізікі, у сераду — у галіне хіміі, а ў пятніцу — Нобелеўскую прэмію міру. Лаўрэаты па эканоміцы і літаратуры будуць абвешчаныя на наступным тыдні.


Паводле ВВС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: