Новай канстытуцыі Егіпта быць

Большасць егіпцян падтрымалі новую канстытуцыю. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў краіны, абапіраючыся на дадзеныя папярэдняга падліку галасоў.



Чакаецца, што канчатковыя вынікі рэферэндуму абвесцяць праз некалькі дзён. У міністэрстве лічаць, што вынік можа перасягнуць усе чаканні, а менавіта, 95 % «за» новы асноўны закон.
 
Рэферэндум доўжыўся два дні, яўка толькі ў панядзелак склала больш за 50 %. Новая канстытуцыя мае замяніць ранейшы асноўны закон, прыняты пры ісламістах. Яе падтрымка народам таксама адкрывае шлях для галоўнакамандуючага егіпецкай арміяй генерала Абдэля Фаттаха ас- Сісі да прэзідэнцкага крэсла.
 
Напярэдадні галасавання «Браты- мусульмане» заклікалі жыхароў краіны да байкоту новай канстытуцыі. Рэферэндум суправаджаўся сутыкненнямі і выбухамі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: