«Новая газета» распавяла пра падмены вакцынаў ад COVID-19 расійскімі лекарамі

Расійскія лекары сістэматычна падмяняюць прэпараты для імунізацыі насельніцтва ад каронавірусу новага тыпу, паведамляе Свабода са спасылкай на «Новую газету».
Выданне выявіла некалькі выпадкаў у розных рэгіёнах Расіі, дзе пацыенты давалі згоду на вакцынацыю адным прэпаратам, а атрымлівалі іншы — «Эпиваккорона», распрацаваны новасібірскім цэнтрам «Вектор» .

У большасьці выяўленых выданнем выпадкаў пацыентам таемна укалвалі гэты прэпарат, калі яны былі ўпэўненыя, што атрымаюць «Спутник V» ці трэцюю расейскую вакцыну — «КовиВак», распрацаваную навуковым цэнтрам імя Чумакова. У выпадках, калі імунізаваныя бачылі падмену і не згаджаліся, ім заяўлялі, што гаворка ідзе пра медычную памылку ці пра тое, што паміж прэпаратамі няма ніякай розніцы.

Насамрэч, толькі распрацоўшчыкі «Спутника» апублікавалі звесткі аб сваёй вакцыне ў міжнародным рэцэнзаваным выданні. Звесткі аб эфектыўнасці двух іншых прэпаратаў толькі збіраюцца распрацоўнікамі. «Эпиваккорона» зарэгістраваная толькі ў Расіі і Туркменістане, а ўдзельнікі яе клінічных выпрабаванняў скардзяцца, што не могуць выявіць у сябе антыцелы ў незалежных лабараторыях.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: