Новая ўкраінская манета з выявай разбітай Расійскай імперыі

Нацыянальны банк Украіны адчаканіў новую манету з выявай разбітай Расійскай імперыі. Паводле інфармацыі прэс-службы Нацбанка, да 100-годдзя Украінскай рэвалюцыі 1917–1920 гадоў адчаканена 35 тысяч штук памятных манет.

 


Нацыянальны банк Украіны з 22 сакавіка ўводзіць у абарачэнне памятную манету ў 5 грыўняў да 100-годдзя Украінскай рэвалюцыі 1917–1920 гадоў, паведамляе прэс-служба НБУ.



На аверсе манеты ўверсе пазначана: “Украіна, намінал 5 грыўняў”, выяўлены малы Дзяржаўны Герб Украіны, год чаканкі манеты — 2017; на люстраным фоне намаляваны cтылізаваны ўкраінскі сцяг з трызубам у цэнтры, пад якім размешчана кампазіцыя, што сімвалізуе разбураную Расійскую імперыю; лагатып Банкнотна-манетнага двара Нацыянальнага банка Украіны (злева).

 

На адваротным баку манеты, як паведамілі ў прэс-службе рэгулятара, намаляваная стылізаваная кампазіцыя — дынамічны каляровы сцяганосца з сіне-жоўтым сцягам на фоне выявы калон маніфестантаў са сцягамі і транспарантамі, якія сімвалізуюць той драматычны гістарычны перыяд ва Украіне з масавымі мітынгамі, лозунгамі і заклікамі да незалежнасці, свабоды і г.д. Надпісы: УКРАІНСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ (уверсе), 1917/1921 (унізе).

Памятных манет з нейзільберу адчаканена 35 тысяч штук.

Паводле РІА “Навіны Україна”


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: