Новая Зеландыя робіць больш жорсткімі кантроль за валоданнем зброяў

Урад Новай Зеландыі пачаў работу над змяненнем заканадаўства ў галіне кантролю за зброяй. Між тым меркаваны тэрарыст Брэнтан Тарант адмовіўся ад адваката і будзе абараняць сябе на судзе сам.

Кветкі і плакат з надпісам “Мы з Новай Зеландыяй у Лондане”

Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн у нядзелю, 17 сакавіка, абвясціла аб тым, што кабінет міністраў краіны пачаў працаваць над узмацненнем жорсткасці заканадаўства ў галіне валодання і продажу зброі.

"Мы хочам зрабіць гэта так хутка, як толькі магчыма", — заявіла яна.

Ардэрн абвясціла аб планах узмацнення жорсткасці кантролю за зброяй як толькі стала вядома, што абвінавачаны ў забойстве 50 чалавек у двух мячэцях 28-гадовы Брэнтан Тарант легальна валодаў пяццю адзінкамі зброі, якія і выкарыстаў у тэракце.

Па словах яго адваката Рычарда Петэрса, Тарант вызваліў яго ад абавязкаў абараняць сябе і будзе займацца гэтым у судзе самастойна. Петэрс выказаў здагадку, што Тарант збіраецца выкарыстоўваць працэс у якасці платформы для агучвання сваіх экстрэмісцкіх ідэй. Незадоўга да здзяйснення тэракту Тарант апублікаваў у сацсетках 74-старонкавы маніфест, у якім называў сябе прыхільнікам ідэі перавагі белых людзей і распавядаў пра планы здзейсніць у Еўропе тэракты, накіраваныя супраць мусульман. 

Падвойны тэракт 

Паводле апошніх дадзеных, у выніку падвойнага тэракту ў Новай Зеландыі 15 сакавіка загінулі 50 чалавек, у тым ліку дзеці. 42 чалавекі былі забітыя ў мячэці ў цэнтры Крайстчэрча, яшчэ восем — у іншай мячэці на авеню Лінвуд, прычым тры чалавекі былі застрэленыя па-за будынкам. Раненні атрымалі 50 чалавек, 36 з іх знаходзяцца ў шпіталях. Абедзве мячэці размешчаныя на адлегласці прыкладна пяці кіламетраў адна ад адной. Злачынец здымаў напад схаванай камерай і вёў прамую трансляцыю ў інтэрнэце. З моманту першага нападу да затрымання прайшло 36 хвілін.

Паводле www.dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!