Новы дыктатар Еўропы ўжо на падыходзе

Віктар Орбан, падобна, стане першым кіраўніком краіны ЕС, які на час эпідэміі атрымае паўнамоцтвы амаль дыктатара.


Парламент Венгрыі пачаў разглядаць закон, які дазваляе ўраду прымаць законы без згоды дэпутатаў.

Згодна з праектам, будуць таксама ўведзеныя пакаранні за два новыя крымінальныя злачынствы: любы венгр, хто публікуе фальшывыя ці скажоныя паведамленні, якія перашкаджаюць «паспяховай абароне грамадскасці», можа быць асуджаны да пяці гадоў турэмнага зняволення. Асобы, якія парушаюць каранцінныя правілы, таксама могуць быць асуджаныя на пяць гадоў турмы.

Такія папраўкі вельмі непакояць грамадства, паколькі вызначаць, што такое «паспяховая абарона грамадскасці», будзе асабіста Орбан. У тым ліку ніхто не будзе мець права аспрэчыць заявы ўраду пра тое, што каронавірус ў Венгрыю прынеслі людзі Джорджа Сораса і ўцекачы з Азіі.

Парадаксальна, аднак лагер крытыкаў законапраекту папоўнілі і актывісты праварадыкальнай партыі Jobbik, якая ідэалізуе часы дыктатуры Хорці (1920-1944). На думку праварадыкалаў, Орбан вырашыў пабудаваць рэжым па тыпу паўднёвалацінскіх дыктатур 1970-х.

Зрэшты ўрадавая кааліцыя мае канстытуцыйную большасць, і ўжо на наступным тыдні прапановы Орбана могуць быць падтрыманыя.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: