Новы год у траўні! У Расіі — святочныя вакацыі на 10 дзён

Расійскае кіраўніцтва адпраўляе ўсю краіну на вакацыі — на дзесяць дзён. З 1 па 10 траўня ўключна.

Пуцін зрабіў непрацоўнымі дні паміж травеньскімі святамі — гэта значыць, 4, 5, 6 і 7 траўня. І зрабіў не проста так, а па просьбе Расспажыўнагляда і навукоўцаў, якія лічаць, што бесперапынныя выхадныя спрыяльна адаб'юцца на эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, паведамляе meduza.io.

Логіка такая: расіяне ў перапынку паміж травеньскімі святамі ездзяць на лецішча і назад і разносяць каронавірус. Цытуем кіраўніцу Расспажыўнагляда Ганну Папову: «І вось тут у сувязі з тым, што даводзіцца перамяшчацца ў прасторы, абменьвацца віруснай інфармацыяй з вялікай колькасцю людзей... у такой сітуацыі мы бачым пэўныя рызыкі». 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: