Новы рэкорд Huawei: у 2018 годзе прададзена 200 млн смартфонаў

У 2018 годзе агульны аб'ём рэалізацыі смартфонаў кампаніі Huawei перавысіў 200 млн адзінак, усталяваўшы новы рэкорд.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі па пытаннях продажаў смартфонаў, піша belarusian.cri.cn. Аб'ём продажаў павялічыўся на 30% у параўнанні з 2017 годам. Прадстаўнік кампаніі адзначыў, што найбольшы ўклад у дасягненне гэтага значнага выніку ўнесла прадукцыя серыі Huawei P20, Mate 20 і Honor 10. Менавіта гэтыя смартфоны прадаваліся лепш за іншыя і лічацца самымі паспяховымі мадэлямі вытворцы.

Для параўнання, у 2010 годзе Huawei рэалізавала толькі тры мільёны прылад, а ўжо ў 2018-м кампанія ўвайшла ў тройку сусветных пастаўшчыкоў смартфонаў. Паводле даных міжнароднай кансалтынгавай кампаніі IDС, у другім і трэцім кварталах 2018 года Huawei стала другім пастаўшчыком смартфонаў. Доля на сусветным рынку склала 14,6%.

Рынак Кітая — самы вялікі ў свеце па продажах смартфонаў. Са студзеня па лістапад 2018 года агульны аб'ём рэалізацыі смартфонаў у Кітаі склаў 379 млн. адзінак.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!