У Латвіі спынілі фуру з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі на 1,5 мільёна еўра

Расійскі вялікагруз, запоўнены беларускімі цыгарэтамі, спынілі 6 верасня латвійскія мытнікі. Па дакументах фура везла фібрацэментныя пліты.


Аднак падчас праверкі паўпрычэпа на сканары ў грузе знайшлі схованкі, у якіх перавозілі 452 440 пачкаў кантрабандных цыгарэт, паведамляе DELFI.

Сума нявыплачаных Латвіі падаткаў за нелегальны груз склала прыкладна паўтара мільёна еўра.

Даследаванне, якое праводзіла кампанія Nielsen, сведчыць, што доля кантрабанды на тытунёвым рынку Латвіі цяпер перавышае 18%. Гэта значыць амаль кожны пяты пачак — нелегальны. Пры гэтым амаль 80% кантрабандных цыгарэт у Латвіі — беларускага паходжання, як і ў Літве.

За першую палову 2021 года мытнікі Літвы знайшлі ў схованках агулам 8,8 мільёна пачкаў цыгарэт, якія незаконна спрабавалі завезці ў Літву. Большасць з іх — прадукцыя Гродзенскай тытунёвай фабрыкі. Прыкладна чвэрць усёй кантрабанды прыйшла з Калінінградскай вобласці Расіі, 75% — з Беларусі.

А вось у Польшчы ў 2020 годзе ў параўнанні з 2019-м ацэнены ў грашовым выражэнні аб’ём канфіскаваных цыгарэт вырас нязначна: з 95 мільёнаў злотых у 2019 годзе да 100 мільёнаў 2020 годзе. Хоць доля беларускай кантрабанды ў іх павялічылася з 4,7 мільёна злотых да 27 мільёнаў.

Але сёлета ў нашых заходніх суседзяў хапала працы: рэкордныя партыі сыпаліся як з рога. 7 траўня польскія памежнікі здолелі перахапіць самую буйную ў гісторыі кантрабандную партыю беларускіх цыгарэт: у чыгуначных кантэйнерах, якія прыбылі на тэрмінал у Тэрэспалі, знайшлі 2,5 мільёна пачкаў цыгарэт прыкладным коштам 37 мільёнаў злотых (8 мільёнаў еўра, або амаль 10 мільёнаў долараў).



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: