Новыя акцыі «жоўтых камізэлек»: 11 чалавек пацярпелі ад падпалу будынка

У Францыі 16 сакавіка прайшла чарговая, васямнаццатая акцыя пратэсту руху «жоўтых камізэлек», паведамляе Радыё Свабода. 11 чалавек у Парыжы пацярпелі ў выніку падпалу пратэстоўцамі банка. З другога паверха падпаленага будынка ўдалося эвакуяваць жанчыну з дзіцем. Як заявіў міністар унутраных спраў Францыі, Крыстоф Кастанэр, будынак падпалілі наўмысна.
ru.tsn.ua

ru.tsn.ua

На бульвары Рузвельта, непадалёк ад Елісейскіх палёў, эвакуявалі жыхароў падпаленага будынка. На першым паверсе гэтага будынка знаходзіцца банк. 11 чалавек атрымалі раненні. Кіраўнік МУС Францыі Крыстоф Кастанэр у сваім твітэры назваў падпальшчыкаў «забойцамі».

Удзельнікі акцыі пачалі ўзводзіць на Елісейскіх палях барыкады, паведамляе AFP. Некаторыя «жоўтыя камізэлькі» паспрабавалі напасці на паліцэйскі грузавік. Акрамя таго, удзельнікі акцыі нападаюць на крамы і кідаюць камяні ў паліцэйскіх. Тыя ў адказ ужываюць слезацечны газ і вадзяныя гарматы.

Міністр унутраных спраў Крыстоф Кастанэр абвясціў, што ў Парыжы выйшлі пратэставаць ад сямі да васьмі тысяч чалавек, паўтары тысячы з іх — «ультраагрэсыўныя», якія выйшлі на акцыю, каб біцца і нападаць на паліцыю.

Мэр Парыжу Ан Ідальга асудзіла дзеянні вандалаў і заклікала ўсіх да спакою. Паводле яе, у сувязі з падзеямі ў горадзе пачаў працаваць крызісны цэнтр.

Паводле дадзеных МУС Францыі, да 14.30 у акцыі прынялі ўдзел 14 500 чалавек па ўсёй краіне.
Як адзначае AFP, лідары «жоўтых камізэлек» маюць намер прадэманстраваць, што праз чатыры месяцы пратэсты па-ранейшаму моцныя. У мінулую суботу акцыя руху стала самай нешматлікай — у ёй, паводле дадзеных паліцыі, прынялі ўдзел 26 700 чалавек па ўсёй краіне. Гэта ў дзесяць разоў менш, чым у пачатку пратэстаў, 17 лістапада, калі на вуліцы краіны выйшлі 282 000 чалавек.

Пратэсты «жоўтых камізэлек» пачаліся з патрабаванняў адмяніць павышэнне падаткаў на аўтамабільнае паліва. Аднак неўзабаве пратэстоўцы сталі патрабаваць і адстаўкі прэзыдэнта краіны Эманюэля Макрона. Адна з асноўных прэтэнзіяў пратэстоўцаў — што палітычная эліта аддалілася ад праблем простых людзей.

У снежні Эманюэль Макрон пайшоў на шэраг эканамічных саступак, аднак ужо ў навагоднім звароце ягоны тон змяніўся. Макрон заявіў, што ўрад працягне праграму эканамічных рэформаў і «не будзе даваць ніякіх патуранняў пры забеспячэнні грамадскага парадку».

Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: