Офіс Уладзіміра Зяленскага спрабуе перашкодзіць расследаванню Bellingcat пра «вагнераўцаў» у Беларусі

Каб не дапусціць выхаду фільма пра захоп і вяртанне байцоў ПВК "Вагнер" Расіі, украінцы звярталіся нават у брытанскую разведку Мі-6.
Украінскія медыі пішуць, што офіс Уладзіміра Зяленскага спрабуе перашкодзіць расследаванню Bellingcat пра "вагнераўцаў" у Беларусі. Каб не дапусціць выхаду фільма пра захоп і вяртанне байцоў ПВК "Вагнер" Расіі, украінцы звярталіся нават у брытанскую разведку Мі-6. Але там адмовілі — маўляў, у нас свабода слова.

29 ліпеня пад Мінскам затрымалі групу з 33 чалавек. Хутка высветлілася, што гэта байцы расійскай прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер". Украіна спрабавала дамагчыся іх выдачы ("вагнераўцаў" падазраюць у злачынствах на яе тэрыторыі), аднак беларускія ўлады перадалі затрыманых Расіі.

Што небяспечнага для Зяленскага можа быць у фільме? У снежні 2020 года экс-прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка назваў зрыў аперацыі з "вагнераўцамі" здрадай дзяржаве, за якой "стаяць канкрэтныя людзі". Але ніякай канкрэтыкі не дадаў. Фільм, які рыхтуе журналіст-расследвальнік Хрыста Грозеў, мусіць выйсці ў першай палове 2021 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: