Oktobefest перанясуць у Дубаі?

Паколькі эпідэмія працягваецца, улады Мюнхена завочна скасавалі правядзенне славутага піўнога фестывалю Oktoberfest.

У прынцыпе, фестываль таксама давялося адмяніць і ў мінулым годзе праз той жа вірус. Аднак гэтым разам знайшліся тыя, хто вырашыў скарыстацца праблемамі баварцаў і перахапіць папулярны брэнд.

Так, улады горада Дубаі — сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў — вырашылі запрасіць аматараў піва на свой варыянт Oktoberfest. Мяркуецца, што ён будзе называцца «Oktoberfest in Dubai», адкрыецца 7 кастрычніка і будзе працягвацца два тыдні. За гэты час плануецца завабіць у Дубаі да 120 тысяч чалавек.

Натуральна, навіна не спадабалася баварцам, якія выступілі супраць арабскага Oktoberfest. Сярод іншага яны заклікаюць сабатаваць піўное свята ў Дубаі праз салідарнасць з мясцовымі алкаголікамі, якім за спажыванне таго ж піва пагражае смяротнае пакаранне. Таму, як адзначае адзін з дэпутатаў, праводзіць Oktoberfest у Дубаі — тое ж самае, што арганізаваць кангрэс аматараў дэмакратыі ў Пхеньяне.

Паводле нямецкай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: