Па ўсёй Расіі ўведзены масачны рэжым

На тэрыторыі Расіі ў грамадскіх месцах, у транспарце, у ліфтах і на паркоўках грамадзяне павінны насіць ахоўныя маскі.


Пра гэта гаворыцца ў пастанове кіраўніка Расспажыўнагляду Ганны Паповай, піша РБК.

«Асобам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, забяспечыць нашэнне гігіенічных масак для абароны органаў дыхання ў месцах масавага знаходжання людзей, у грамадскім транспарце, у таксі, на паркоўках, у ліфтах», — гаворыцца ў дакуменце.

Таксама паведамляецца, што ад заўтра забараняюццца ўсе забаўляльныя мерапрыемствы.

Асенняя хваля каранавіруса большая за веснавую.

Паводле «Наша Ніва»



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: