Пабедабесная тарантэла беларусаў у Нэапалі

У цэнтры Неаполя — самага вялікага гораду Паўднёвай Італіі, 6 траўня адбылася акцыя «Бессмертный полк». У выніку раследавання вызначана, што да ейнай арганізацыі маюць непасрэднае дачыненне прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Італіі.

“Бессмертный полк” — гэта адна з самых вялікіх штогадовых прапагандысцкіх акцыяў “русского мира”, галоўнай мэтай якіх ёсць падмена разумення сапраўдных прычынаў, перадумоваў Другой Сусветнай вайны, тых стратаў і кошту чалавечых жыццяў, якія былі кінутыя ў ейнае гарніла, – неаімперскай рыторыкай, усхваленнем актыўнай мілітарызацыі, сваёй выключнай адметнасці й рамантызацыяй вайны.
6 траўня, Неапаль

6 траўня, Неапаль


Да сёлетняга мітынгу й шэсця “Бессмертного полка” ў Неапалі непасрэдна спрычынілася культурніцкая асацыяцыя “Bellarus”, якая пазіцыянуе сябе ў якасці грамадскага аб’яднання беларускай дыяспары.

Асацыяцыя афіцыйна зарэгістраваная 29.10.2010 года ў Неапалі з адрэсай: 1 Traversa Fosso del Lupo, 24, тэл.: 081 73 68739, маб. 3288928323, e-mail: assoc.bellarus@yahoo.it.

Старшынёю з'яўляецца Пумпулёва Таццяна Іванаўна.

Нарадзілася 11 лістапада меркавана ў в. Журавічы Рагачоўскага раёну Гомельскае вобласці, год нараджэння — н/д. Асацыяцыя “Bellarus” пад ейным кіраўніцтвам хаця фармальна й з'яўляецца беларускай, аднак усяляк прапагандуе й пашырае расійскую культурніцкую прастору, пачынаючы ад арганізацыі расейскамоўных дзіцячых навучальных цэнтраў да правядзення так званых Татальных дыктантаў на расійскай мове пры падтрымцы фонду “Русский мир”.

Лога з запрашэннем дзіцячага навучальнага цэнтру “Славянский кружок”

Лога з запрашэннем дзіцячага навучальнага цэнтру “Славянский кружок”


Характэрна, што нягледзячы на актыўнае пашырэнне асацыяцыяй расійскай культурніцкай прасторы ў Італіі яна мае шэраг узнагародаў і падзякаў ад урадавых установаў Рэспублікі Беларусь, у тым і ліку і ад Міністэрства замежных справаў нібыта за папулярызацыю й захаванне традыцыяў беларускай культуры за мяжой.

Сустрэча беларусаў замежжа з кіраўніком МЗС Беларусі У. Макеем (Пумпулёва другая леваруч)

Сустрэча беларусаў замежжа з кіраўніком МЗС Беларусі У. Макеем (Пумпулёва другая леваруч)


Прапагандысцкая акцыя “Бессмертный полк” пачалася з мітынгу ў цэнтры Неапаля на плошчы Мунічыпіа (plazza Municipio) ля Фантана Нептуну.


Прозвішчы і імёны большай часткі актывістаў гэтай акцыі, звязаных з беларускай асацыяцый у Неапалі, можна даведацца ў спасылцы.

Апроч актывістаў асацыяцыі “Bellarus”, у акцыі непасрэдна ўдзельнічалі прадстаўнікі ад Расіі і кантраляваных ёю тэрарыстычных утварэнняў “Л/ДНР”.

Вядоўцам акцыі сталася Таццяна Леанідаўна Ляўсік, 17.11.1957 г.р., родам меркавана з в. Гудзевічы Мастоўскага раёну Гарадзенскае вобл.

Тацьцяна Ляўсік – з мікрафонам у руцэ

Тацьцяна Ляўсік – з мікрафонам у руцэ

Адметна, што ў гэтай прапагандысцкай акцыі апроч дарадцы амбасады РФ у Італійскай Рэспубліцы Кастантына Бяляева ўдзельнічаў і ганаровы консул Беларусі ў Неапалі Вінчэнца Трані, старшыня рады дырэктароў расейска-італійскай інвестыцыйнай кампаніі “Concern General Invest”, прэзідэнт беларускай кампаніі “Mikro Leasing”.
Вінчэнца Трані (леваруч) разам з ганаровым консулам РФ у Неапалі Вінчэнцам Ск

Вінчэнца Трані (леваруч) разам з ганаровым консулам РФ у Неапалі Вінчэнцам Ск'ява, 6 траўня 2018 г.


След асабліва зазначыць, што Ганаровы кансулят Беларусі ў Неапалі непасрэдна стаўся адным з арганізатараў расійскай прапагандыскай акцыі “Бессмертный полк”.
Ганаровы консул Беларусі ў Нэапалі Вінчэнца Трані прамаўляе перад удзельнікамі “Бессмертного полка” на тле сцяга тэрарыстычнага ўтварэння “ДНР” (скрыншот відэа)

Ганаровы консул Беларусі ў Нэапалі Вінчэнца Трані прамаўляе перад удзельнікамі “Бессмертного полка” на тле сцяга тэрарыстычнага ўтварэння “ДНР” (скрыншот відэа)

Характэрна, што ўдзельнікі мерапрыемства трымалі ў рукох апроч патрэтаў ветэранаў Другой Сусветнай вайны таксама выявы знішчаных баявікоў тэрарыстычнага расійскага ўтварэння “ДНР”. У фота ніжэй шчыры адэпт Пуціна трымае ў руце фота Панчука Д.А. (пазыўны “Архар”), ліквідаванага 5 траўня 2016 г. непадалёк н.п. Зайцава (Горлаўская гарадская рада).
Скрыншот відэа мітынгу “Бессмертного полка”, Неапаль, 6 траўня 2018 г.

Скрыншот відэа мітынгу “Бессмертного полка”, Неапаль, 6 траўня 2018 г.


Забіты баявік 1-га армейскага акупацыйнага корпусу (“ДНР”) 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ Панчук Дзяніс Аляксандравіч.

Забіты баявік 1-га армейскага акупацыйнага корпусу (“ДНР”) 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ Панчук Дзяніс Аляксандравіч.


Гэты факт цалкам дыскрыдытуе мэты й задачы акцыі “Бессмертный полк” што да так званага ўшанавання памяці ветэранаў “Вялікай айчыннай вайны” й ператварае яе на пачварную паводле цынізму й недарэчную й пацешную паводле зместу прапагандысцкую акцыю.

Пасля сканчэння мітынгу адбыўся марш цэнтральнымі вуліцамі Нэапалю да плошчы Дантэ (Piazza Dante).

Досыць характэрнае відэа з мерапрыемства:
 

Інфармацыйнае насычэнне акцыі цалкам палягала у межах антыўкраінскай прапагандысцкай гістэрыі. Апроч гэтага дэміўргі лубочнага эпасу вельмі актыўна прыцягвалі да свайго мерапрыемства дзяцей.



На падставе гэтага раследавання можна ўпэўнена сцьвярджаць, што падрыўныя ідэі “русскаго міра” ганьбяць і дыскрэдытуюць не толькі сымбалі перамогі ў найбольш жахлівай вайне чалавецтва, справакаванай і распачатай людажэрнымі таталітарнымі рэжымамі, але й прыніжаюць гонар і годнасць мільёнаў чалавек, кінутых у ейнае гарніла, якія насуперак тыраніі, нечалавечых умоваў, масавых рэпрэсіяў савецкае карнае сыстэмы, – знішчылі пачварны нацысцкі рэжым.

Гэтае раследаванне пакліканае перадусім узняць належную рэакцыю грамадзянскай супольнасці, а таксама кіраўнцтва Міністэрства замежных справаў Беларусі што да недапушчальнасці падобных інфармацыйна-прапагандысцкіх дыверсіяў беларускіх суайчыннікаў за мяжою. МЗС мае адрэагаваць й правесці адпаведную працу з Ганаровым кансулятам Беларусі ў Неапалі й данесці яму пазіцыю пра імкненне афіцыйнай улады захаваць статус так званага рэгіянальнага донару бяспекі. Падобныя правакацыі з удзелам упаўнаважаных знешнепалітычным ведамствам асобаў падрываюць пазіцыі мінскай перамоўнай пляцоўкі што да ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе й спрычыняюцца да актыўнага абмяркавання пра ейны перанос у больш нейтральную краіну.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Антось
  • 2018-05-10 19:18:40
Умиляет. Аж на ваніты цягне. А міністэрства магло б вывучыць правілы беларускай мовы (раздзел "Канчаткі назоўнікаў").
  • Валеры Мазынскі
  • 2018-05-10 19:45:24
Вось так улада хоча прыцягнуць да "сябе увагу"? Дзе ж тая Беларусь і ці ведае гэтая былая жыхарка з Гудзевічаў,што за вёска ў якой яна нарадзілася? І ці была яна хоць разок у музеі Алеся Белакоза?!
  • язук алекшын
  • 2018-05-10 20:01:04
Беларусы у Iталii. Брыдка! Без павадыра нi дзе ня могуць.
  • Паоло
  • 2018-05-10 22:00:58
Пипец, какие фееричные дебилы
  • фцф
  • 2018-05-10 23:57:10
Очань правільныя тожабеларусы. Лукашэнка бы такімі гардзілся... яшчэ гадоў 10 назад. А сёньня такія ўжо тут не ў трэндзе. Не на тую мельніцу ваду ільлюць ...

Больш цікавага на «Новым Часе»: