Пачаўся абмен палоннымі паміж Украінай і сепаратыстамі

Украіна і сепаратысты ўпершыню за два гады абменьваюцца палоннымі. Кіеў і самаабвешчаныя ЛНР і ДНР перадаюць адзін аднаму дзясяткі чалавек, у тым ліку байцоў падраздзялення «Беркут», абвінавачаных у расстрэле людзей на Майдане ў лютым 2014 года.
Абмен праходзіць на кантрольна-прапускным пункце «Маёрск» на лініі судакранання ў Данбасе, перадаюць расийскія агенцтвы са спасылкай на прадстаўнікоў прарасийскіх сепаратыстаў. Украінскія тэлеканалы пацвярджаюць, што абмен пачаўся.

Дзяржаўныя РІА і ТАСС цытуюць прадстаўніка ДНР Дар'ю Марозаву, якая сказала, што што аўтобусы з палоннымі заязджаюць на КПП «Маёрск». Паводле яе слоў, спачатку украінцаў адпусцяць луганскія сепаратысты, потым — данецкія.

Кіеў павінен перадаць 87 чалавек у абмен на 55.

Два гады таму абмен таксама не быў роўным: Украіна перадала 233 затрыманых у абмен на вызваленне 73 чалавек. Акрамя таго, у верасні Расія і Украіна абмяняліся затрыманымі і зняволенымі па формуле «35 на 35».

Як рыхтаваўся абмен

Дамоўленасць аб абмене была дасягнутая 9 снежня ў Парыжы на саміце «нармандскай чацвёркі», на якім упершыню сустрэліся прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі.

У камюніке па выніках сустрэчы прэзідэнты Расіі, Украіны, Германіі і Францыі заклікалі трохбаковую кантактную групу садзейнічаць абмену «ўсіх на ўсіх» да канца года. Уладзімір Зяленскі пры гэтым адзначаў, што гаворка ідзе толькі пра «ўсіх ўзгодненых на ўсіх ўзгодненых».

У кантактную групу ўваходзяць Украіна, Расія і АБСЕ, а таксама прадстаўнікі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей (гэта значыць ДНР і ЛНР). Сустрэчы праходзяць у Мінску. На першай пасля парыжскага саміту сустрэчы 18 снежня ўзгадніць спісы не ўдалося. Гэта атрымалася зрабіць толькі 23 снежня — дамовіліся да Новага года абмяняцца палоннымі ў фармаце «ўсіх устаноўленых на ўсіх устаноўленых».

Тады ж украінскія СМІ паведамілі, што ў рамках абмену Кіеў гатовы перадаць ДНР і ЛНР былых супрацоўнікаў спецпадраздзялення МУС Украіны «Беркут», абвінавачаных па справе аб расстрэле людзей на Майдане ў 2014 годзе.

Дата абмену — 29 снежня — стала вядомая толькі напярэдадні. Спачатку яе назвалі ў ДНР, а затым пацвердзіў Зяленскі, але зноў з агаворкай. «Мы чакаем гэтага. Пакуль не цалкам завершана верыфікацыя ўсіх людзей», — сказаў прэзідэнт Украіны, не ўдакладніўшы дэталі.

Толькі позна ўвечары 28 снежня Апеляцыйны суд Кіева змяніў меру стрымання і пастанавіў адпусціць з СІЗА былых байцоў «Беркута» Паўла Аброськіна, Сяргея Зінчанка і Алега Янішеўскага. На пасяджэнні суда пракурор Сяргей Куртаты пацвердзіў, што яны ўваходзяць у спіс на абмен. Яшчэ двое былых супрацоўнікаў спецпадраздзялення раней былі пераведзеныя пад хатні арышт. Усіх пецярых суд вызваліў пад асабістае абавязацельства.

Адвакат Валянцін Рыбін раней казаў, што Янішэўскі, Аброськін і Зінчанка многія гады прэтэндавалі на абмен, але атрымлівалі адмову.

Пасля рашэнне кіеўскага суда аб іх вызваленні з-пад варты каля СІЗА сабраліся актывісты. Яны пабудавалі барыкаду з лавак і смеццевых бакаў, каб перашкодзіць выхаду абвінавачаных у расстрэлах з ізалятара.

bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: