Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Пад ільдамі Антарктыды навукоўцы выявілі больш за 90 вулканаў

Група даследчыкаў з Эдынбургскага ўніверсітэта выявіла 91 вулкан, схаваны пад ледзяным шчытом у заходняй частцы Антарктыды. На думку геолагаў, вулканічны пояс можа апынуцца найбуйнейшым на планеце, піша брытанская газета The Guardian.
«Мы былі ўзрушаныя. Мы не чакалі выявіць такую колькасць вулканаў на захадзе Антарктыды. Колькасць вулканаў, пра існаванне якіх нам было вядома, практычна патроілася», — заявіў спецыяліст па ледніках Роберт Бінгэм.

Да гэтага навукоўцам у гэтым рэгіёне атрымалася выявіць 47 вулканаў.

Па дадзеных выдання, вышыня выяўленых вулканаў, якія знаходзяцца пад двухкіламетровым ледзяным шчытом, складае ад 100 да 3850 метраў.

«Мы таксама падазраём, што яшчэ большая колькасць знаходзіцца на марскім дне, схаваным пад шэльфавым ледніком Роса. Таму я мяркую, што ёсць вялікая верагоднасць таго, што канцэнтрацыя вулканаў ў гэтым рэгіёне можа апынуцца самай вялікай у свеце, нават большай, чым ва ўсходняй частцы Афрыкі», — дадаў Бінгэм.

Цяпер спецыялістам трэба ўсталяваць, наколькі актыўнымі з'яўляюцца вулканы.


Паводле tass.ru

Каментаваць