Пад руінамі будынка ў Мумбаі загінуў 61 чалавек

Колькасць ахвяр трагедыі ў індыйскім горадзе Мумбаі, дзе ў пятніцу абрынуўся пяціпавярховы дом, вырасла да 61 чалавека. У нядзелю раніцай ратавальнікі знайшлі сем целаў, пасля чаго выратавальныя працы былі афіцыйна спыненыя.



Як мяркуецца, пад заваламі больш нікога не засталося. Месца здарэння пакідаюць каля 150 ратавальнікаў, якія кругласутачна працавалі там больш двух дзён.
 
 
Раней паліцыя арыштавала ўладальніка склада, які знаходзіўся на першым паверсе будынка. Як сцвярджаюць уладальнікі пяціпавярхоўкі, ён пераладжваў цокальнае памяшканне, што магло прывесці да абвальвання. Зрэшты, па паказаннях пацярпелых, дом знаходзіўся ў дрэнным стане, і яны звярталіся да ўладальнікаў з просьбай адрамантаваць яго яшчэ ў 2007 годзе.
 
 
Будынак быў пабудаваны каля 30 гадоў таму. Там пражывала 21 сям'я — служачыя Brihanmumbai Municipal Corporation. Абвальванне адбылося ранняй раніцай, калі большасць жыхароў яшчэ спалі.
 
 
За апошнія некалькі месяцаў у Мумбаі абрынулася ўжо пяць будынкаў. У красавіку гэтага года пад заваламі аднаго з такіх будынкаў загінулі больш за 70 чалавек.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: