Падчас прахаджэння квесту ў Польшчы загінулі пяцёра дзяўчын-падлеткаў

У польскім горадзе Кашалін увечары ў пятніцу падчас прахаджэння квесту загінулі пяць чалавек. У будынку адбыўся пажар, загінулыя не змаглі выбрацца. Ахвярамі сталі 15-гадовыя дзяўчыны, піша TUT.BY.

Трагедыя адбылася каля пяці вечара па мясцовым часе. Дзяўчыны праходзілі квест — так яны вырашылі адзначыць дзень народзінаў адной з іх. Паводле ўмоваў квесту, каб выбрацца з зачыненага памяшкання, трэба было вырашыць галаваломкі. СМІ паведамляюць, што пажар узнік, калі дзяўчыны прайшлі толькі палову квесту. Калі пажарныя прыбылі, памяшканне ўжо палала.

Моцныя апёкі таксама атрымаў 25-гадовы хлопец. Прычыны пажару невядомыя. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мог выбухнуць газавы балон.

Сённяшні дзень у горадзе аб'яўлены днём траўру. Спачуванні выказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Жыхары гораду нясуць свечы да месца трагедыі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: