Падчас вучэнняў ЗША зымітавалі ядзерны ўдар па Беларусі

Падчас трох камандна-штабных вучэнняў, якія праходзілі ў ЗША, у рамках аднаго з іх было вырашана «запусціць» некалькі адзінак ядзернай зброі па Беларусі, паведамляе амерыканскае выданне Slate.
Паводле легенды, Расія напала на адну з прыбалтыйскіх краін. У адным з вучэнняў заходнія краіны «адказалі» Расіі звычайнымі ўзбраеннямі. У рамках другога вучэння ЗША адрэагавалі пры дапамозе ядзернай зброі. Прычым вайскоўцы вырашылі «запусціць» некалькі адзінак ядзернай зброі па Беларусі, хоць, па легендзе, краіна нават не ўдзельнічала ў «атаках» расійскай арміі.

Нагадаем, пра вучэнні з імітацыяй ядзернага ўдару па Расіі стала вядома напярэдадні падчас брыфінгу Міністэрства абароны ЗША. Дэталяў вучэнняў прадстаўнік Мінабароны не раскрыў, дадаўшы толькі, што ў сцэнары Расія нанесла ўдар па мэце НАТА ў Еўропе. Адказ ЗША, які адпрацавалі на вучэннях, па словах чыноўніка, быў «абмежаваным». Ён растлумачыў, што для гэтага пытанне спачатку ўзгадняюць з міністрам абароны, а потым і з прэзідэнтам ЗША.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: