Падпалілі на крыжы — перформанс у падтрымку палітвязняў каля ФСБ

Ля будынка ФСБ зладзілі перформанс у падтрымку палітвязняў: актывіста ўкрыжавалі ў вобразе Ісуса Хрыста і падпалілі.



Фота www.znak.com

У Маскве ля галоўнага будынка ФСБ на Лубянцы ўвечары 5 лістапада актывіст Павел Крысевіч зладзіў акцыю ў падтрымку палітвязняў.

Падчас акцыі, што адбылася ўвечары, сёння, 5 лістапада, Паўла Крысевіча павесілі на крыж у вобразе Ісуса Хрыста, пасля чаго іншыя актывісты ў плашчах з надпісам ФСБ падпалілі яго і пачалі кідаць у агонь тамы крымінальных спраў.

«МБХ медыя» адзнычыла, што актывісты выкарыстоўвалі адмысловае рэчыва, якое гарыць пры 40 градусах і не прычыняе шкоды чалавеку.

Пасля акцыі Павел Крысевіч быў затрыманы.



Павел Крысевіч вядомы і іншымі перфомансамі. Не ўпершыню праводзіць ён і акцыі ў падтрымку палітвязняў. Ладзіў Павел Крысевіч і акцыі ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі: у жніўні ў Санкт-Пецярбургу ён імітаваў павешанне з дапамогай троса на Траецкім мосце, а затым саскочыў у ваду. На слуханнях справы «Новай велічы» перад будынкам суда ён зарэзаў манекен у вобразе паліцэйскага — і патлумачыў, што такім чынам здзейсніў «ахвярапрынашэнне». За гэта таксама разам з іншымі актывістамі быў затрыманы. А перад прысудам Пецярбургскім фігурантам справы «Сеткі» Павел Крысевіч запаліў чырвоны фаер і прыкаваў сябе да агароджы парку ля суда.

Паводле meduza.io, www.znak.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: