Падтасоўка дадзеных аб выхлапах будзе каштаваць «Паршэ» паўмільярды еўра

Пракуратура горада Штутгарт сёння прыняла рашэнне аб вынясенні грашовага штрафу.

Даччынае прадпрыемства аўтаканцэрна "Фольксваген" вінаватае ў парушэнні наглядальных функцый у аддзеле распрацоўкі дызельных аўтамабіляў, паведаміла пракуратура. 

«Паршэ» пагадзіўся выплаціць 535 мільёнаў еўра вынесенага ў пакарання штрафу і адмовіўся ад аспрэчвання рашэння ў другой інстанцыі. Дзякуючы гэтаму працэс аб адміністрацыйным парушэнні будзе зачынены. Федэральнае ведамства па допуску транспартных сродкаў пастанавіла канфіскаваць з продажу дзесяткі тысяч дызельных аўтамабіляў «Паршэ». Прычына — устаноўка праграмнага забеспячэння, наладжанага для перадачы няслушных дадзеных аб долі аксіду азоту ў выхлапных газах. Згодна з «еўранормай 6» дапушчальныя толькі 80 міліграмаў гэтага рэчыва на кіламетр. Выхлапы перавышалі гэтыя значэнні амаль у 40 разоў.

«Паршэ», аднак, паказвае на тое, што ніколі не распрацоўваў і не выпускаў дызельных матораў. У 2018 годзе вытворца аўтамабіляў класа «люкс» прыняў рашэнне аб усталяванні толькі рухавікоў на бензіне, з гібрыдным прывадам або электраматораў.

У мінулым годзе «Фольксваген» таксама пагадзіўся з рашэннем пракуратуры аб штрафе на суму адзін мільярд еўра. «Аўдзі» заплаціў 800 мільёнаў еўра.

Наступствы так званага «дызельнага скандалу» будуць яшчэ доўгі час адбівацца на прыбытку «Фальксвагена» і яго даччыных прадпрыемстваў. У судах Нямеччыны цяпер знаходзіцца каля 70 тысяч пазоваў незадаволеных кліентаў.

Паводле echo.msk.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: