Падтрымаць беларускі народ у барацьбе супраць дыктатарскага рэжыму

Беларуска-амерыканскае задзіночанне і беларусы Нью-Ёрку правялі мітынг перад будынкам Арганізацыі Аб'яднаных нацый у сувязі з пачаткам 75-й Генеральнай асамблеі ААН.


Беларусь з'яўляецца адной з краін-заснавальніц ААН і сёння ёй патрэбна дапамога міжнароднай супольнасьці і ААН у тым ліку ў барацьбе супраць дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі.

На мітынгу прамаўлялі Зянон Пазьняк, Сяргей Сарагавец, Уладзімір Цяліца і і іншыя. Ад імя украінскай дыяспары выступілі Людміла Хомчанка і Стэфанія Гнатэнка, ад імя расейскай апазіцыйнай арганізацыі "Freedom in Russia" — Юлія Запарожцава.

Асноўнымі тэзісамі выступаў былі: падтрымка беларускага народа ў ягонай барацьбе супраць дыктатарскага рэжыма; прыцягненьне ўвагі міжнароднай супольнасьці; неабходнасць пашырэння выкарыстання беларускай мовы; звароты да амерыканскіх ўладаў; патрабаваньне спыніць гвалт народа лукашэнкаўскімі бандытамі. Падчас мітынгу быў прыняты зварот ад амерыканскіх беларусаў, які быў дасланы да Арганізацыі Абьеднаных нацый.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: