«У ходзе ацэнкі было ўстаноўлена, што дзяржаўная сістэма размеркавання, на якую абапіраецца значная частка насельніцтва, была вымушана скараціць пайкі да самага нізкага ўзроўню за гэты час года», — гаворыцца ў паведамленні.
Даследаванне становішча ў Паўночнай Карэі праводзілі Сусветная харчовая праграма і Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя Аб'яднаных Нацый у красавіку.
Да неўраджаю прывялі засуха і паводкі. У ААН адзначылі, што ён стаў найгоршым за апошнія 10 гадоў. Паводле дадзеных даследавання, у КНДР каля 10 млн жыхароў пакутуюць ад недахопу харчавання. У арганізацыі дадалі, што гэта азначае, што ў іх не хапае ежы да наступнага ўраджаю, паведамляе РБК
Па ацэначных звестках, у 2018 годзе ў КНДР жылі 25 млн чалавек.