Пакараныя паўтара стагоддзя назад шэсць індзейскіх правадыроў прызнаныя невінаватымі

У Канадзе афіцыйна прызнаныя невінаватымі шасцёра індзейскіх правадыроў, якія былі павешаны ў 1864 годзе. Цяпер іх прызналі не забойцамі, а ўдзельнікамі ваенных дзеянняў, якія яны вялі з белымі, якія ўварваліся на іх зямлі.
У 1864 годзе паміж індзейскім народам чылкатын і еўрапейскімі пасяленцамі паўстаў канфлікт з-за будаўніцтва дарогі да залатаноснага ручая праз індзейскую тэрыторыю. Ініцыятарам будаўніцтва быў вядомы мясцовы палітык Альфрэд Ўодынгтан. Дазвола на будаўніцтва ў індзейцаў ніхто не пытаўся. У красавіку пачаліся напады індзейцаў на будаўнічыя брыгады. На працягу трох з невялікім месяцаў загінулі дваццаць чалавек. Гэтыя сутыкненні атрымалі ў гісторыі Канады назву чылкатынская вайна, або забойствы ў бухты Б’ют.

Пяцёра індзейскіх правадыроў былі запрошаны для перамоваў да мясцовага адміністратара Ўільяма Кокса. Нягледзячы на ​​запэўніванні, што ім будзе гарантаваная бяспека, правадыры былі неадкладна арыштаваныя і падвергнутыя суду па абвінавачванні ў забойствах. У сваю абарону яны заявілі, што вядуць вайну, а не здзяйсняюць злачынствы. У той жа дзень яны былі павешаны ў горадзе Квінэл. Праз некаторы час быў схоплены і павешаны яшчэ адзін правадыр, які спрабаваў прапанаваць выкуп за палонных.

Выступаючы ў канадскім парламенце, прэм’ер-міністр Джасцін Трудо прызнаў неправамоцнасць прысуду і прынёс прабачэнні народу чылкатын. «Яны выступалі ў якасці лідэраў ганарлівай і незалежнай нацыі, якая стаіць перад пагрозай іншай нацыі», — сказаў прэм’ер-міністр пра пакараных ў 1864 годзе правадыроў.

Паводле Pro Science

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: