Палата прадстаўнікоў падала на прэзідэнта ў суд

Ніжняя палата Кангрэсу ЗША падала ў суд на Трампа за тое, што ён увёў рэжым надзвычайнага становішча, каб прафінансаваць будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай у абыход кангрэса.

Палата прадстаўнікоў ЗША падала пазоў у суд акругі Калумбія супраць увядзення Дональдам Трампам рэжыму надзвычайнай сітуацыі ў краіне, да якога ён звярнуўся, каб атрымаць у абыход Кангрэса фінансаванне на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Пра гэта паведамляецца на сайце спікера ніжняй палаты Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлас.

"Адміністрацыя (Трампа. — рэд.) занядбала асноватворным прынцыпам падзелу ўладаў і ўзурпавала заканадаўчую ўладу, якой у адпаведнасці з канстытуцыяй надзелены Кангрэс", — гаворыцца ў тэксце пазову.

У той жа дзень 20 штатаў ЗША падалі ў суд Каліфорніі сумеснае хадайніцтва з патрабаваннем накласці папярэднюю судовую забарону на выкарыстанне Трампам сродкаў для ўзвядзення памежнай сцяны да таго часу, пакуль не будзе разгледжаны іх калектыўны пазоў. Гаворка ідзе пра іск кааліцыі амерыканскіх штатаў ад 19 лютага, у якім таксама ўтрымліваецца скарга на рашэнне прэзідэнта ўвесці рэжым НС для фінансавання сцяны.

21 снежня 2018 года Кангрэс ЗША не зацвердзіў праект бюджэту на наступны фінансавы год з-за рознагалоссяў з Трампам, які патрабаваў вылучыць як 5,7 млрд долараў на ўзвядзенне сцяны ўздоўж мяжы з Мексікай. Кангрэсмены пагадзіліся вылучыць на гэтыя мэты толькі 1,4 млрд. Гэтая спрэчка прывяла да самога працяглага "шатдауну" ў гісторыі Злучаных Штатаў — спынення працы шэрагу федэральных устаноў з-за адсутнасці фінансавання. "Шатдаун" працягваўся 35 дзён да 25 студзеня.

Пасля таго як кангрэсмены ў чарговы раз не пагадзіліся з патрабаваннямі Трампа, 15 лютага ён падпісаў указ аб увядзенні ў ЗША рэжыму надзвычайнай сітуацыі. У сакавіку стала вядома, што дзякуючы рэжыму НС прэзідэнт ЗША мае намер атрымаць ужо больш за 8 млрд долараў для будаўніцтва сцены.

Паводле dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: