Паліцыя Францыі разганяла праціўнікаў саміту G7 вадамётамі

У французскім Байонне затрыманыя 68 чалавек, усяго ў акцыі праціўнікаў саміту G7 прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Паліцыя ўжыла слезацечны газ, абышлося без пацярпелых.
dw.com

dw.com

Паліцыя ўжыла вадамёты і слезацечны газ супраць праціўнікаў саміту G7, які праходзіць у французскім Біярыцы. Сутыкненні адбыліся ў суботу, 24 жніўня, у суседнім горадзе Байонне.

У акцыі прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек, у тым ліку антыглабалісты, эколагі і «жоўтыя камізэлькі». Пратэстоўцы кідалі ў паліцыянтаў камяні, аднак у выніку абышлося без пацярпелых. Сілы паліцыі значна пераўзыходзілі сілы дэманстрантаў: G7 ахоўваюць 13 тысяч супрацоўнікаў праваахоўных сілаў.


Лідaры G7 абмеркавалі вяртанне Расіі


Саміт G7 пачаўся ў суботу, лідaры сышліся на тым, што Іран не павінен валодаць ядзернай зброяй і неабходна працягнуць дыялог з гэтай краінай. Чакаецца, што падчас саміту кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў «вялікай сямёркі» таксама абмяркуюць глабальную эканоміку, няроўнасць у свеце, сітуацыю вакол Паўночнай Карэі і вакол пажараў у Бразіліі.

У першы дзень саміту яго ўдзельнікі таксама абмеркавалі патэнцыйнае вяртанне Расіі ў склад «вялікай сямёркі», перадае японскае агенцтва Kyodo словы высокапастаўленага японскага чыноўніка. Вынік гэтых перамоваў невядомы. Расію выключылі з «Групы васьмі» пасля анэксіі Крыма ў 2014 годзе.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!