Паліцыя Норфалка расследуе выпадак ксенафобіі пасля брексіта

У паліцыю горада Норыдж ў графстве Норфалк паступіла заява аб тым, што на адным са шматкватэрных дамоў горада з'явілася аб'ява ксенафобнага зместа. У ім заклікаюць замежнікаў размаўляць толькі па-англійску альбо з'язджаць у свае краіны, паведамляе Guardian.
Надрукаваная на кампутары аб'ява пад назвай «Шчаслівага брексіта» была прылеплена да пажарных шчытоў на ўсіх 15 паверхах дома ў пятніцу — у дзень, калі Брытанія афіцыйна выйшла з складу Еўрасаюза. Гэта Бі-бі-сі пацвердзіў адзін з жыхароў.

«Мы зноў здабылі нашу вялікую краіну і не пацерпім, каб жыхары кватэр гаварылі на іншых мовах акрамя мовы каралевы Лізаветы, якой з'яўляецца англійская. У адваротным выпадку вяртайцеся туды, адкуль прыехалі, і вярніце кватэры дзяржаве, каб у іх маглі жыць брытанцы», — такі сціслы змест аб'явы.

Верагодна, гаворка ідзе аб так званым сацыяльным жытле. Звычайна гэта шматкватэрныя блокі з нізкай арэнднай платай, у якіх кватэры прадастаўляюцца сем'ям з нізкім дастаткам.

Мясцовыя ўлады паабяцалі разабрацца. «Норыдж ганарыцца сваёй гісторыяй гасціннага горада, і мы не пацерпім такіх паводзін. Як толькі нам стала вядома пра інцыдэнт, мы паведамілі пра гэта ў паліцыю графства, вядзецца расследаванне», — заявілі ў гарадскім савеце Нориджа.

Улады горада падкрэсліваюць, што ставяцца да падобных выпадкаў вельмі сур'ёзна, і заклікаюць жыхароў паведамляць аб падобных праявах ксенафобіі ў савет і адразу ў паліцыю.

Тэкст аб

Тэкст аб'явы

«Я рэзка асуджаю гэты агідны постэр. Тыя, хто зрабіў яго, здзейснілі злачынства на глебе нянавісці, гэта адзіна магчымая адзнака дадзенай сітуацыі. Многія грамадзяне прагаласавалі за брексіт па самых розных прычынах, але я ўпэўнены, што нешматлікія з іх патураюць такому», — сказаў Майк Стонард, член кабінета ў гарадскім савеце Норыджа.

У чэрвені 2016 года, пасля рэферэндуму аб выхадзе Брытаніі з ЕС, у краіне быў таксама адзначаны ўсплёск расізму і ксенафобіі.

Напрыклад, у Лондане на будынку Польскай сацыяльнай і культурнай асацыяцыі было зроблена расісцкае графіці.

У шэрагу гарадоў замежнікі выяўлялі ў сваіх паштовых скрынях улёткі расісцкага ўтрымання.

Прадстаўнікі ўльтраправых груп выходзілі з плакатамі «Спынім іміграцыю. Пачнем рэпатрыяцыю».

bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: