Паліцыя ўзяла пад ахову клініку ў Берліне, дзе лечаць Навальнага

Бальніца Charite узятая паліцыяй пад кругласутачную ахову. Расійскі апазіцыянер быў напярэдадні дастаўлены ў Charite з Расіі ў цяжкім стане з падазрэннем на атручванне.
Аляксей Навальны

Аляксей Навальны

Нямецкая паліцыя ўзяла пад кругласутачную ахову клініку Charite ў Берліне, куды напярэдадні быў дастаўлены спецсамалётам з Расіі апазіцыянер Аляксей Навальны, паведаміў карэспандэнт выдання "МБХ Медыя" са сталіцы ФРГ у нядзелю, 23 жніўня. Каля клінікі дзяжураць некалькі аўтобусаў паліцыі і каля 10 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія перамяшчаюцца па перыметры групамі па 2-5 чалавек.

Напярэдадні яшчэ задоўга да таго, як машына хуткай дапамогі з Навальным пад'ехала да Charite, паліцыя папрасіла журналістаў пакінуць тэрыторыю клінікі, усіх супрацоўнікаў СМІ вывелі за шлагбаўм.

Шпіталізацыя Навальнага


Самалёт з Навальным вылецеў з Омска раніцай 22 жніўня па мясцовым часе пасля шматгадзіннай затрымкі, паколькі расійскія ўлады настойвалі на выкананні лётчыкамі нарматыву пра адпачынак. Рашэнне перавезці Навального ў ФРГ было прынята пасля кансіліуму з нямецкімі лекарамі, якія спецыяльна прыляцелі з Германіі, каб забраць палітыка на лячэнне. За дзень да гэтага расійскія лекары абвясцілі Навальнага нетранспартабельнымі.

20 жніўня Аляксею Навальнаму стала дрэнна ў самалёце, на якім ён ляцеў з Томска ў Маскву. Авіялайнер экстрана прызямліўся ў Омску, апазіцыянера на хуткай адвезлі ў бальніцу. Ён быў шпіталізаваны ў несвядомым стане і падлучаны да апарата ШВЛ.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: