Паліцыю Лондана раскрытыкавалі за жорсткасць у ходзе жаночай акцыі пратэсту супраць гвалту

Мэр Лондана Садзік Хан і кіраўнік брытанскага МУС Прыці Патэл раскрытыкавалі паліцыю за дзеянні падчас суботняй акцыі пратэсту супраць гвалту ў адносінах да жанчын. На кадрах, паказаных карпарацыяй BBC і тэлеканалам Sky News, відаць, як супрацоўнікі паліцыі заломваюць рукі некалькім удзельніцам акцыі, каб надзець на іх кайданкі.
«Тыя сцэны, якія мелі месца ў парку Клэпем-Коман, недапушчальныя. Забяспечваць захаванне прынятых у сувязі з пандэміяй [каронавіруса] законаў — абавязак паліцыі, аднак убачаныя мною кадры ясна сведчаць, што дзеянні паліцыі былі як неапраўданыя, так і непрапарцыйныя [пагрозе]», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на старонцы Хана ў Twitter. Пател у сваю чаргу напісала ў Twitter, што задакументаваныя ў ходзе пратэстаў сцэны «выклікаюць засмучэнне», і запатрабавала ад праваахоўных органаў поўнай справаздачы пра абставіны здарэння.

Падставай для правядзення акцыі «Адваюй гэтыя вуліцы» у лонданскім парку стала забойства 33-гадовай Сары Эверард, у якім падазраюць супрацоўніка Скотланд-Ярда. Выкраданне і забойства жанчыны, якую ў апошні раз бачылі ў ваколіцах Клэпем-Коман, выклікала ў Вялікабрытаніі шырокую палеміку пра бяспеку гарадскіх вуліц і неабходнасці барацьбы з гвалтам у адносінах да жанчын. Да мерапрыемства, якое павінна было праходзіць з захаваннем дзейных у краіне каронавірусных абмежаванняў, днём далучылася нават жонка брытанскага прынца Уільяма Кейт Мідлтан. Абстаноўка ў парку накалілася ўвечары, калі паліцыя паведаміла пра тое, што ўдзельнікі акцыі не выконваюць сацыяльную дыстанцыю, і запатрабавала ад іх разысціся па дамах, што выклікала незадаволенасць дэманстрантаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: