Palina выпусціла трывожны альбом «Кремень-динамит»

Спявачка Palina выдала новы альбом «Кремень-динамит», які змяшчае 6 песень на рускай, беларускай і французскай мовах. Толькі адна з іх — «Позови погостить» — выдавалася раней у якасці сінгла.



Новы альбом «Кремень-динамит» быў спрадусаваны і запісаны самой Palina цягам 2020 года. Міксаванне і мастэрынг рабіў tapecut, вядомы па працы з Максам Каржом ды іншымі артыстамі.

 «Эмацыянальна для мяне гэты альбом пра стан, калі ты паламаны, але як ніколі адчуваеш сябе жывым, — распавядае Palina. — Калі дрэнна, але ты адчуваеш, што хопіць сілаў гэта перажыць. Калі мінулыя песні былі сумнымі, дык гэтую складанку я б назвала трывожнымі апавяданнямі».

Альбом выйшаў у дзвюх версіях. Асноўная — толькі песні — дасяжная на ўсіх лічбавых пляцоўках, сабраных па адзінай спасылцы — http://music.mediacube.network/KremenDynamyt.

Дэлюкс-версія — песні з каментарамі Palina — дасяжная толькі на сэрвісе Яндекс-музыка.



Пад псеўданімам Palina з 2016 года выступае Паліна Паланейчык, раней вядомая як Паліна Рэспубліка. У 2018 з новым праектам яна стала фіналісткай X-фактар ва Украіне. У 2019 годзе выдала дэбютны альбом «Грустные песни», якім захаплялася Afisha.ru ды іншыя выданні. Песні артысткі сталі афіцыйным саўндтрэкам да папулярных серыялаў «Содержанки» ды «Хороший человек».

Паводле прэс-рэлізу



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: