Палякі адзначаюць гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання

Сустрэчай паўстанцаў з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і мэрам сталіцы Ганнай Гранкевіч-Вальц пачаліся сёлетнія цэнтральныя ўрачыстасці з нагоды 73-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстання.
PAP/Rafał Guz

PAP/Rafał Guz


Падчас цырымоніі, паведамляе Польскае радыё, якая адбылася ў Парку свабоды ля музея Варшаўскага паўстання прэзідэнт Анджэй Дуда ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды.

PAP/Rafał Guz

PAP/Rafał Guz

Варшаўскае паўстанне пачалося 1 жніўня 1944 году. Гэта была самыя буйная ўзброеная акцыя, арганізаваная падполлем у акупаванай немцамі Еўропе. У ходзе баявых дзеянняў загінулі каля 18 тысяч паўстанцаў і каля 140 тысяч мірных жыхароў горада.

PAP/Rafał Guz

Сёння ўвечары на плошчы Красінскіх (Plac Krasińskich) ля помніка ўдзельнікам Варшаўскага паўстання будуць зачытаныя прозвішчы герояў крывавай барацьбы за горад, а таксама адбудзецца канцэрт.
Асноўныя ўрачыстасці запланаваныя 1 жніўня, то бок у 73-ю гадавіну пачатку баявых дзеянняў.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: