Палякі, грузіны, украінцы і беларусы! Акцыя за незалежнасць Беларусі ў Шчэціне стала міжнароднай. Фота

«Польскі чыноўнік ва ўрадзе ўключыў беларускі гімн!» Другая акцыя за незалежнасьць у Шчэціне і велізарная падтрымка Польшчы.
Акцыя ў Шчэціне

Акцыя ў Шчэціне

20 снежня ў польскім Шчэціне адбылася другая акцыя «За Незалежнасць». Акцыя прымеркаваная да пагадненняў кіраўнікоў Беларусі і Расіі, паводле якіх былі падпісаныя 30 з 33 “дарожных мапаў”, што можа азначаць магчымае памяншэнне незалежнасці Беларусі.

Акцыя ў Шчэціне была прыкметная абсалютнай падтрымкай палякаў і іншых польскіх меншасцяў. У самой акцыі прынялі ўдзел 20 чалавек, сярод якіх 3 грузіна, украінка і полька, да акцыі далучыўся.польскі мінак!

Напярэдадні акцыі як суарганізатары Антось Койпіш і Францішак Цярэшка сустрэліся з неверагоднай падтрымкай польскага бока. У ваяводскай управе Шчэціна польскі чыноўнік знайшоў і ўключыў «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Паліцыя выказвала падтрымку, а мінакі палякі — падзяку й падтрымку.

Мы паразмаўлялі з Паўляй, польскай студэнткай, якая ахвотна й шчыра рыняла ўдзел у акцыі:

«Я адчуваю сябе звязанай з гэтай краінай, паколькі там жыве мая сям’я».

— Паўля, ты прыняла ўдзел у акцыі за незалежнасць Беларусі . Чаму гэтадля цябе важна?
— Я паходжу з Беларусі, якая некалі была польскай (міжваенны пэрыяд). Мы разумеем, што чым бліжэй да нас межы Расіі, тым большую мы маем пагрозу. Таму мы маем вас падтрымліваем, каб самі ўтрымалі нашую незалежнасць.
— Маеш у Беларусі сям’ю, ці маеш нейкую духоўную сувязь з гэтым краем?
— Я адчуваю сябе звязанай з гэтай краінай, паколькі там жыве мая сям’я.
— Што скажаш пра самую акцыю, якія ўражанні?
— Вельмі цешуся, што магла ўзяць у ёй удзел, вельмі пазітыўна.

Антось Койпіш, суарганізатар: «Мы не ведаем, што будзе з самой Расіяй праз дзесяць год, але мы бачым яе не аптымістчныя тэндэнцыі»

— Як прайшла нашая акцыя, якія былі складанасці?
— Тое, што адбываецца зараз, прымушае нас дзейнічаць. Большая частка нашай гісторыі была прысвечаная змаганню з Расіяй. Толькі 30 гадоў мы маем незалежнасць на заканчэнне акупацыі, што доўжылася доўгія стагоддзі.
— Чым кепская інтэграцыя з Расіяй?
— Мы бачым нашую гісторыю (ВКЛ), як сябе паводзіла Расія ў дачыненьні да нас. Мы не ведаем, што будзе з самой Расіяй праз дзесяць год, але мы бачым яе тэндэнцыі, каторыя для нас выглядаюць не аптымістычна. Варта прыгадаць бясконцыя войны (Аўган, Чачня, Грузія, Україна) і стане больш зразумела!

Даніла Кохан, польскі беларус. Ад нараджэння лічыў сябе палякам, нарадзіўся і вырас у Польшчы. Але калі адкрыў беларускае паходжанне сваёй бабулі, стаў лічыць сябе беларусам: «Палякі разумеюць, што калі не будзе Беларусі, будуць расійскія танкі на польскай мяжы»

— Вам як чалавеку, народжанаму ў Польшчы, чым сённяшняя акцыя была важная?
— Я разумею, што акцыя не мае практычнае значэнне. Інтэграцыя будзе нягледзячы на яе, але я не мог на ёй не быць!
— Ці закранае гэтая акцыя Польшчу і польскі народ? Якія рэакцыі знаёмых палякаў?
— Статыстычна, палякам Беларусь абыякавая! Тое, што «Беларусь – не Расія» (плакат), пасля прачытання – да іх гэта даходзіла! З другога боку я перакананы, што маленькая жменька польскіх грамадзян выказвае такую салідарнасць і падтрымку і таму што яны разумеюць, што калі не будзе Беларусі, будуць расійскія танкі на польскай мяжы!

Францішак Цярэшка, суарганізатар:
«Хай баяцца й плачуць расейцы, якіх іхнія ўлады натраўліваюць на наш народ! А мы не будзем баяцца, мы пераможам. Я глыбока перажываю за лёс нашай краіны, удзельнічаў у Варшаўскай і 2 Шчэцінскіх акцыях! Некалі каля 30 “дэпутатаў Незалежнасці” аднавілі і нанова стварылі Беларусь. Я шчыра перакананы, што варта заўжды змагацца, нават калі вас 10-20 чалавек! Нас пачула Польшча, польскі ўрад і народ! Таму я выказваю шчырую ім падзяку й спадзяюся і заклікаю да афіцыйнай рэакцыі Польшчы (напрыклад санкцыі). Нашыя незалежніцкія дэмакратычныя Рухі маюць скласці падобныя просьбы да польскага ўрада! Рухам Салідарнасці “Разам” (які ўзначальвае Вячаслаў Сіўчык) ужо падрыхтоўваюцца і пішуцца рэзалюцыі да польскага ўраду (У Кракаве й Львове). Я веру, што гэта будзе мець эфект!»

Імпрэза ва Украінскім Доме

Імпрэза ва Украінскім Доме

Пасля акцыі адбылася невялічкая творчая імпрэза альбо канцэрт ва Украінскім Доме. Спяваліся беларускія народныя песні, грузінскія, украінскія, польскія. Былі запрошаныя вядомыя беларускія музыкі, але праз невялікую колькасць удзельнікаў арганізатары адклалі іх прыезд.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: