Палякі затрымалі шасцярых «правадыроў», якія дапамагалі мігрантам перасякаць мяжу

За апошнія суткі ў Польшчу праз мяжу з Беларуссю спрабавалі трапіць 259 мігрантаў, паведамляе пагранслужба Польшчы.
Польскія памежнікі паведамляюць, што былі затрыманыя 18 чалавек, якія спрабавалі незаконна перасячы мяжу: 17 іракцаў і адзін грамадзянін Конга. Астатнія спробы былі папярэджаныя. Акрамя таго, за аказанне дапамогі мігрантам былі арыштаваныя шасцёра замежнікаў: трое з Ірака і па адным з Індыі, Сірыі і Расіі.

Раней сейм Польшчы ўхваліў папраўкі ў заканадаўства аб іншаземцах і прадастаўленні ім абароны. Цяпер мігрантаў, затрыманых у гэтай краіне за незаконнае перасячэнне знешняй мяжы Еўрасаюза, будуць высылаць і накладваць часовую забарону на ўезд у краіны шэнгенскай зоны.

Нагадаем, пасля моцнага росту колькасці спробаў незаконна перасячы мяжу з усходняга боку Літва, Латвія і Польшча сталі разварочваць мігрантаў і адпраўляць туды, адкуль яны прыбылі — у Беларусь. Пагранічны кантроль гэтых краін паставілі на ўзмоцнены рэжым, але паток мігрантаў працягваецца.

У жніўні гэтага года 1935 замежнікаў спрабавалі незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу. 1175 з іх пагранслужба развярнула на мяжы, а 760 замежнікаў былі затрыманыя і змешчаныя ў міграцыйныя цэнтры.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: