Палова палякаў спадзяецца, што Дуда будзе лепшы за Камароўскага

48% палякаў прытрымліваюцца думкі, што Анджэй Дуда, як прэзідэнт, будзе лепшы за Браніслава Камароўскага. 



Амаль кожны другі паляк (48%) мяркуе, што новы прэзідэнт Анджэй Дуда будзе лепшым за цяперашняга кіраўніка Браніслава Камароўскага. Такія вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам даследавання грамадскай думкі. Адначасова меркаванні палякаў наконт таго, як менавіта Дуда паўплывае на сітуацыю ў краіне і пазіцыю Польшчы ў свеце, падзяліліся.

Адзначым, што, паводле апытання, 22% палякаў лічаць, што ўступленне Анджэя Дуды на пасаду прэзідэнта азначае змены да горшага. 8% мяркуюць, што Дуда будзе горшым кіраўніком, чым Камароўскі.

Амаль кожны другі апытаны (47%) мяркуе, што ў якасці прэзідэнта Анджэй Дуда будзе кіравацца інтарэсамі краіны. У гэта не вераць 37% удзельнікаў апытання, якія лічаць, што Дуда будзе кіравацца, у першую чаргу, інтарэсамі сваёй палітычнай партыі.

37% апытаных лічаць, што будучы кіраўнік вырашыць важнейшыя праблемы краіны. 33% мяркуюць, што прэзідэнтура Дуды прывядзе да паляпшэння палітычнага жыцця ў Польшчы.

Амаль кожны трэці апытаны (29%) прытрымліваецца думкі, што Анджэй Дуда ўмацуе пазіцыю Польшчы на міжнароднай арэне. Супрацьлеглае меркаванне дэкларуюць 21% удзельнікаў апытання.

Нагадаем, Анджэй Дуда, які перамог у прэзідэнцкіх выбарах, уступіць на пасаду прэзідэнта Польшчы 6 жніўня.

www.radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: