Паміж Ізраілем і Палесцінай разгараецца чарговы вайсковы канфлікт

Проста ў гэтыя хвіліны.
Паміж Ізраілем і Палесцінай проста ў гэтыя хвіліны разгараецца чарговы вайсковы канфлікт

Ісламскія групоўкі з боку Палесціны нанеслі серыю ракетных удараў па Тэль-Авіве, а ізраільскія вайскоўцы абстралялі Сектар Газа, у выніку чаго загінулі як мінімум 20 чалавек (сярод іх амаль палова - дзеці).

Ракетныя абстрэлы адбываюцца на фоне ўзрослай напружанасці ва Усходнім Ерусаліме, дзе некалькі дзён запар адзначаюцца сутыкненні паліцэйскіх з палестынцамі.

Раней паведамлялася, што не менш 278 палесцінцаў атрымалі раненні раніцай 10 мая ў сутыкненнях з ізраільскай паліцыяй у мячэці аль-Акса на Храмавай гары ў Ерусаліме. Больш за 200 чалавек шпіталізаваны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: