Памёр латвійскі пісьменнік Слава Сэ. Яму было 52 гады

Латвійскі пісьменнік Вячаслаў Салдаценка, вядомы як Слава Сэ, памёр ва ўзросце 52 гадоў. Пра гэта ў суботу стала вядома з групы пісьменніка ва «ВКонтакте».

У групе пісьменніка выклалі яго чорна-белую фатаграфію з подпісам: «Усё». Раней СМІ паведамлялі, што Салдаценка ў пачатку чэрвеня даставілі ў адну з рыжскіх бальніц. Пісьменніку было 52 гады, паведамляе ТАСС.

Слава Сэ стаў вядомы дзякуючы блогу, дзе публікаваў свае нататкі на рускай мове. Пазней яны былі выдадзены ў выглядзе кнігі «Сантэхнік, яго кот, жонка і іншыя падрабязнасці», першы наклад якой распрадалі за тры дні. Бібліяграфія Салдаценка налічвае дзевяць кніг. Салдаценка быў сцэнарыстам мультфільма «Тры багатыры: ход канём» і фільма «Джэнтльмены, удачы!». У 2010 годзе атрымаў чытацкую прэмію інтэрнэт-сэрвісу «Имхонет» у намінацыі «Любімыя журналісты».

Чытачам «Новага Часу» можам параіць вось гэта эсэ Славы Сэ пра Грузію, якое абавязкова выкліча ў вас усмешку. 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: