Памёр самы вядомы вулічны кот

Памёр руды кот па мянушцы Боб: калісьці ён выратаваў лонданскага вулічнага музыку Джэймса Боуэна ад наркаманіі і натхніў яго на стварэнне серыі кніг (A Street Cat Named Bob), якія сталі бэстсэлерамі.


Пра гэта паведаміў Джэймс Боэун у фэйсбуку. Боб памёр 15 чэрвеня, яму было не меней за 14 гадоў.

Гісторыя сяброўства ката і чалавека пачалася ў 2007 годзе ў раёне Тотэнхэм на поўначы Лондана. Боэун, які праходзіў тады метадонавую тэрапіюі які пражываў у муніцыпальным жыллі, знайшоў у пад'ездзе свайго дома бяздомнага рудага ката з інфікаванай ранай на лапе. Ён аднёс жывёлу ў бюджэтную ветэрынарную клініку, дзе кату выпісалі антыбіётыкі. Джэймс і Боб сталі неразлучнымі.

У 2012 годзе Hodder 's Stoughton апублікавалі першую кнігу Джэймса — A Street Cat Named Bob, у якой распавядалася незвычайная гісторыя яго сяброўства з Бобам. Кніга стала выдавецкай сенсацыяй. Разам з сіквеламі "Свет паводле Боба", "Падарунак ад Боба" і "Маленькая кніга Боба" наклады склалі больш за мільёнаў кніг, якія былі перакладзеныя больш чым на сорак моваў. Паводле  A Street Cat Named Bob у 2016 годзе зняты фільм.



"Боб выратаваў мне жыццё. Вось так проста. Ён даў мне нашмат больш, чым проста сацыяльныя зносіны. З ім я знайшоў мэту жыцця, якой мне не хапала. Поспех, які мы дамагліся дзякуючы нашай кнізе і фільму, быў цудам. Ён пазнаёміўся з тысячай людзей, закрануў мільёны жыццяў. Ніколі не было такога ката, як ён. І нідзе больш не будзе".



Фота са старонкі facebook.com/StreetCatBob

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: