Памёр славуты амерыканскі інтэрв'юер Лары Кінг

Яму было 87 гадоў.

Амерыканскі тэлевядучы Лары Кінг памёр у Лос-Анжэлесе ва ўзросце 87 гадоў, паведамляе ria.ru.

Тэлевядучы быў вядомы дзякуючы свайму шоў «Larry King Live», якое вёў з 1985 па 2010 год. Ён узяў больш за пяцьдзесят тысяч інтэрв'ю ў палітыкаў, акцёраў, спартсменаў і іншых знакамітасцяў.

Кінг быў лаўрэатам Эміі, а таксама двух прэмій Пібадзі і дзесяціразовым прызёрам Cable ACE.

У 2013 годзе вядучы прадаў правы на сваё тэлешоў каналу RT America, дзе і працягнуў працу.

У 2017 годзе Кінг распавёў аб барацьбе з ракам лёгкіх, у красавіку 2019 года яму правялі ангіяпластыку.

У пачатку студзеня тэлеканал ABC паведаміў, што тэлевядучы трапіў у бальніцу са станоўчым вынікам тэсту на каронавірус.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: