Папа Францішак прыехаў у Ірак, каб прасіць у духоўнага лідара шыітаў абароны для мясцовых хрысціян

Папа Рымскі ўпершыню ў гісторыі прыбыў у Ірак.
Папа Францішак прыехаў у краіну, каб паспрабаваць дамагчыся абароны для мясцовых хрысціянаў. За апошнія два дзесяцігоддзі колькасць хрысціян у Іраку знізілася з амаль паўтары мільёнаў да 250 тысяч з-за грамадзянскай вайны і гвалту з боку баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». 6 сакавіка пантыфік сустрэўся з духоўным лідэрам шыітаў Іраку, аятала Аль-Сістані, які ўзначальвае самую буйную рэлігійную суполку краіны.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: