Папа Рымскі назваў фэйкавыя навіны сур'ёзным грахом

Папа Рымскі Францыск назваў смяротным грахом публікацыю фэйкавых навін. Ён мае намер у сваім маючым адбыцца звароце закрануць гэтую тэму, паведамляе The Guardian.

«Вы не павінны ўпадаць у «камунікацыйныя грахі», такія як дэзінфармацыя, аднабаковае асвятленне падзей, паклёп, дыскрэдытацыя, капанне ў старых навінах, пра якія даўно ўсё вядома», — заявіў журналістам Францыск, піша novayagazeta.ru.

Папа Рымскі заклікаў супрацоўнікаў СМІ прадастаўляць дакладную і поўную інфармацыю, пазбягаючы аднабаковага падыходу, адзначыўшы, што яны выконваюць адну з фундаментальных задач у дэмакратычных грамадствах.

Нагадаем, раней Папа Рымскі Францыск заяўляў (яшчэ ў 2015 годзе), што ў свабоды слова існуюць межы. Паводле яго слоў, свабода слова — гэта «права і абавязак, якую трэба выкарыстаць, не абражаючы».

Пазней, у 2016 годзе, Папа Рымскі назваў інтэрнэт і сацсеткі «божым дарам», а потым завёў сабе рахунак у інстаграме. У 2013 годзе часопіс Time назваў Папу Рымскага Францыска чалавекам года.

Каментаваць