Папа Рымскі заклікаў моладзь пазбавіцца ад залежнасці ад мабільных тэлефонаў

«Не бойцеся цішыні, пазбаўцеся ад залежнасці ад мабільнага тэлефона», — Папа Рымскі Францішак звярнуўся да моладзі падчас аўдыенцыі ў Ватыкане.
Mazur/episkopat.pl

Mazur/episkopat.pl


Пантыфік заявіў, што свет патрэбуе свабодных маладых людзей, якія цэняць інтарэсы грамадскасці, а не толькі карʼеру.

Падчас сустрэчы з вучнямі сярэдняй школы Папа заклікаў моладзь весці дзённік. Цішыня можа быць нуднай, але з часам нуда праходзіць, – аргументаваў ён. Толькі праз унутранае маўчанне можна пачуць голас сумлення і адрозніць яго ад эгаізму і геданізму, зазначыў пантыфік.

Папа Францыск падкрэсліў, што не варта станавіцца залежным ад тэлефона. Мабільны тэлефон – гэта вялікі прагрэс, трэба ім карыстацца.

Аднак, калі вы становіцеся рабом тэлефона, вы траціце сваю свабоду, – дадаў ён. Тэлефон становіцца наркотыкам, зводзячы адносіны да простых кантактаў, сувязі, тады як жыццё дадзенае нам не для кантакту, а дзеля таго, каб мець зносіны.

radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!