Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Папярэднія вынікі выбараў у Францыі: перамагае рух Макрона

Рух прэзідэнта Францыі Эмманюэля Макрона «Наперад, Рэспубліка!» атрымлівае большасць месцаў у парламенце па выніках другога тура выбараў у Нацыянальны сход — ніжнюю палату парламента рэспублікі. 
Паводле папярэдніх дадзеных экзіт-полаў, партыя Макрона разам з «Дэмакратычным рухам», з якім ўваходзіць у кааліцыю, атрымаюць каля 400 месцаў. Рэспубліканцы, у сваю чаргу, атрымаюць каля 125 месцаў, сацыялісты — 49 месцаў, паведамляе Le monde.

Лідар «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пен упершыню ўвайшла ў склад ніжняй палаты парламента Францыі па выніках выбараў. Усяго партыя Ле Пен атрымае ад 4 да 8 месцаў у парламенце.


Каментаваць