Папраўкі ў Канстытуцыю Украіны аб дэцэнтралізацыі ўлады адкліканы з Вярхоўнай Рады

Праект закона «Аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Украіны (адносна дэцэнтралізацыі ўлады)», унесены прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім ў Вярхоўную Раду ў сярэдзіне снежня, адкліканы для дапрацоўкі. Такое рашэнне, абвясціла адміністрацыя Зяленскага, было прынята пасля сустрэчы прэзідэнта з кіраўніцтвам фракцыі «Слуга народа».
«Мы вырашылі зараз зняць гэтае пытанне з разгляду. Дапрацаваць яго сумесна з нашымі калегамі з іншых фракцый, для таго, каб знайсці кампрамісную пазіцыю па гэтым законапраекце. У тым ліку, папрацаваць з асацыяцыяй гарадоў, якая вельмі актыўны ўдзел у гэтым прымала», — паведаміў лідэр фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія.

Пасля дапрацоўкі, паведаміў Арахамія, законапраект будзе зноў ўнесены на разгляд Вярхоўнай Рады.

Законапраект, прапанаваны Зяленскім, прадугледжваў, што ў краіне будзе ўведзена трохузроўневая сістэма мясцовага самакіравання — абшчына (грамада), акруга, вобласць. Практыку прызначэння прэзідэнтам кіраўнікоў абласных дзяржаўных адміністрацый прапануе адмяніць, але ўвесці новую пасаду прэфекта, які будзе прадстаўляць дзяржава ў акругах, абласцях і сталіцы. Законапраект выклікаў крытыку як унутры краіны, так і за яе межамі. Так незадаволенасць планамі ўвесці інстытут прэфектаў выказалі ў Еўрапарламенце. Пасольства Германіі і Канады, у сваю чаргу, заявілі, што дакумент не умацоўвае правы грамад і можа несці пагрозу дэмакратычным працэсам.

Паводле Медузы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: