Папулярны комік прысвяціў выпуск Лукашэнку і распачаў онлайн-кампанію на карысць Беларусі

Вядучы шоў «Last Week Tonight» на тэлеканале HBO Джон Олівер упершыню вярнуўся ў студыю пасля пачатку пандэміі і прысвяціў цэлы выпуск высмейванню Аляксандра Лукашэнкі, піша Свабода.


Аўтар папулярнай перадачы, якая атрымала 13 узнагародаў «Emmy», у амаль 20-хвілінным выпуску расказаў, як Лукашэнка 27 год нязменна кіруе краінай, пра рэпрэсіі супраць нязгодных, катаванні і палітычныя забойствы ў Беларусі.

Брытанска-амерыканскі комік Олівер высмеяў Лукашэнку за яго адмову небяспекі каронавірусу, прысуды за выяўленне «плюшавага дэсанту» ў 2012 годзе, і некалькі хвілінаў прысвяціў прычосцы Лукашэнкі і забароне фатаграфаваць яго з некаторых ракурсаў. За тры гадзіны выпуск на Youtube паглядзелі чвэрць мільёна разоў.

Вядучы паказаў відэафрагмент выступу Лукашэнкі ў Берасці перад прэзідэнцкімі выбарамі, дзе той запатрабаваў, каб людзі перасталі яго абражаць, настойваючы на тым, што гэта нідзе ў свеце не дазволена. «У цябе вельмі вялікі касцюм, ты кепска граеш у хакей, і што б ты не рабіў са сваімі валасамі, гэта, блін, не працуе», — сказаў Олівэр, усклікнуўшы «Бачыце? Я не ў турме».

Джон Олівэр заявіў у эфіры пра онлайн-кампанію супраць рэжыму Лукашэнкі. Яна называецца «Belarusbearforce» (Беларуска-мядзьведжыя сілы). Яе сімвалам з’яўляецца плюшавы мядзведзік, падобны да таго, які скінулі над Беларуссю шведскія актывісты ў 2012 годзе. На майцы ў мядзведзіка выява з дзвюх бульбінаў і морквай пасярэдзіне. Олівер заклікаў набываць плюшавыя цацкі праз сайт belarusbearforce.com і паабяцаў, што прыбытак ад продажу пойдзе на карысць арганізацыяў, якія змагаюцца за свабоду слова і правы чалавека ў Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: