Парашэнка: траціна салдат з першай хвалі мабілізацыі — дэзертыры

Патрапіўшы пад першыя абстрэлы, яны псіхалагічна зламаліся і потым не маглі сябе прымусіць пайсці далей у бой, — адзначыў прэзыдэнт Украіны.



Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў аб тым, што сярод салдат, якія трапілі пад першую хвалю мабілізацыі, была амаль трціна (30%) дэзерціраў. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу "Інтэр", вытрымкі з гэтага інтэрв'ю прыводзіць РІА Навіны.

"І гэта не былі хлопцы, якія не любілі Украіну. Проста яны не былі навучанымі, без адпаведнай падрыхтоўкі, без адпаведнага ўзбраення, патрапіўшы пад першыя абстрэлы, псіхалагічна зламаліся і потым не маглі сябе прымусіць пайсці далей у бой”, — адзначыў прэзідэнт.

У 2014 годзе Вярхоўная Рада Украіны аб'яўляла тры хвалі мабілізацыі. Першая была абвешчаная 17 сакавіка, другая — 6 траўня, трэцяя — 22 ліпеня. Дакладныя дадзеныя аб колькасці мабілізаваных грамадзян не паведамляліся. Пры гэтым вядома, што да канца 2014 года колькасць узброеных сіл Украіны павялічылася з 130 да 232 тысяч чалавек.

У бягучым 2015 годзе таксама праводзіцца тры этапы частковай мабілізацыі ва Ўкраіне. У сярэдзіне студзеня парламент Украіны зацвердзіў адпаведны ўказ прэзідэнта. Згодна з дакументам, у 2015-м у краіне плануюць дадаткова прызваць 104 тысячы салдат. Першы этап стартаваў 20 студзеня і павінен працягнуцца каля трох месяцаў (90 дзён). Другі этап мабілізацыі бягучага года пачнецца ў красавіку і будзе доўжыцца 60 дзён, трэці стартуе ў ліпені, яго працягласць складзе таксама 60 дзён.

www.radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: